Перайсці да зместу

Расійскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Расійскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт
Заснаваны 1991
Краіна
Размяшчэнне
Сайт rgsu.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Расійскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт (поўная назва: Федэральная дзяржаўная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Расійскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт» (рус. Федеральное государственное образовательное учреждение высшего образования «Росси́йский госуда́рственный социа́льный университе́т»), абрэвіятура: РДСУ) — дзяржаўная вну, якая дзейнічае з 1991 г. на базе Маскоўскай вышэйшай партыйнай школы, заснаванай ў 1978 г. У 1991-94 гг. установа называлася «Расійскі дзяржаўны сацыяльны інстытут», у 1994-2004 гг «Маскоўскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт». З 1 ліпеня 2004 г. Універсітэт дзейнічае пад цяперашняй назвай. Юрыдычны адрас: вуліца Вільгельма Піка, дом № 4, будынак № 1, горад Масква, Расія[1]. Дзейнічаюць 4 філіялы, адзін з якіх у Мінску. У 2012 г. РДСУ прайшоў федэральную акрэдытацыю РФ.

Мінскі філіял

[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1999 г Саюзнай Дзяржавай РФ і РБ[2]. Будынак знаходзіцца на Народнай вул., 21 на месцы былога дзіцячага сада[2]. Вядзецца падрыхтоўка менеджераў, сацыяльных работнікаў, псіхолагаў, юрыстаў і канфліктолагаў.

Зноскі

  1. сайт РГСУ(недаступная спасылка)
  2. а б Филиал РГСУ в Минске. История Архівавана 27 лістапада 2018.